Ясно 18 октября
Днем
19°C..21°C
Ясно 18 октября
Вечером
11°C..13°C
Ясно 19 октября
Ночью
7°C..9°C

У брэндзе Менска гараджанам бракуе душэўнасці

«Бяспека, ветлівасць, камфорт і экалагічнасць» - так гучыць варыянт канцэпцыі брэнда горада Менска, прапанаваны адным з прадстаўнікоў грамадскасці падчас крытыкі выніку даследавання кампаніі INSTID.

Дыскусіі з нагоды менскай ідэнтычнасці, знойдзенай падчас даследаванні брытанскай кампаніяй INSTID, працягваюцца. Адным з гараджан была выказана новая ідэя: "Маё меркаванне, што фокус павінен быць на цяпле, лагоднасці, спагадлівасці, камфорце чалавечых зносін, не ўласцівым мегаполісам - чалавечы фактар, камфорт, бяспека і зеляніна".

Распрацоўнікам брэнда гэты варыянт здаўся цікавым. Ён прыняты для далейшага абмеркавання. Адмыслоўцы прапануюць усіх неабыякавых выказвацца на тэму «Менск з сэрцам vs. Менск з галавой» у групе ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Самі прадстаўнікі кампаніі выказалі меркаванне, што «ветлівасць, камфорт і экалагічнасць - важныя фактары, але гэта цяпер неабходныя ўмовы для ўсіх сучасных мегаполісаў, order qualifier». Яны не ўпэўнены, што гэтыя прыкметы могуць падкрэсліць эксклюзіўнасць Менска. Адмыслоўцы адзначаюць, што ў ідэнтычнасці брэнда павінен быць адлюстраваны фактар «order winner – тое галоўнае, што павінна застацца ў галаве людзей і з чым Менск павінен асацыявацца».

Пра высновы даследавання кампаніі INSTID «Штодзённік» ужо пісаў. Канцэпцыя як раз выяўляе ідэю «Менска з галавой». Галоўныя якасці, якія выяўляюцца ва ўсіх сферах жыцця горада, адмыслоўцы пазначылі паняццямі «тэхналогія, працэс, рытм». Даследнікі адзначылі ў мінчукоў імкненне рухацца наперад, развівацца, плённа працаваць.
Горад уладкованы так, каб стварыць умовы для развіцця чалавека і яго ведаў. У Менску шмат вну, IT адмыслоўцаў, прамысловых прадпрыемстваў. Гэта выяўляецца і ў добра наладжанай інфраструктуры горада: адсутнасці транспартных коркаў, рэгулярнасці грамадскага транспарта, добрых дарогах, развіцці сувязі, інтэрнэту, іншых паслуг.
Візуальная выява горада адпавядае яго характару: ён «прамы», «ясны» і «чысты».

У дадзены момант, як паведамляюць прадстаўнікі INSTID, кампанія працуе над рознымі «ўвасабленнямі» брэнда, для таго, каб прадставіць свае напрацоўкі публіцы.
Дызайнеры працуюць над візуальным уяўленнем канцэпцыі. Актыўны ўдзел у распрацоўцы прымае арт-студыя «Wostrau». У плане асновы візуальных знакаў і лагатыпаў яны разглядаюць стыль канструктывізму.

У якасці гарадскіх аб'ектаў, якія маглі б стаць знакамі горада, разглядаюцца такія варыянты, як гадзіны, святлафоры, каналізацыйныя люкі.

Опубликовано: 13.11.12  15:16 | Просмотров : 4374
Метки:




Гомель принимает эстафету «Мира короткого метра»
23.06.15  14:35   11653 
Дружба между Москвой и Гомелем
05.06.15  16:02   11055 
Учащаяся Гомельского государственного технического университета победила на форуме-конкурсе студентов и молодых ученых в Петербурге
27.04.15  14:54   13077 
«Здоровые дети» - программа бесплатного обследования учащихся детских садов
12.03.15  08:36   12132 
В Светлогорске боксер из ревности избил свою девушку
02.09.14  15:25   13999 
ДТП в Ветковском районе, перевернулся Mercedes с шестью пассажирами, есть погибшие
08.07.14  15:21   13554 
Индивидуальные предприниматели Гомеля протестуют против президентского указа № 222
07.07.14  18:02   1770 
Программа праздничных мероприятий в Гомеле ко Дню Независимости
01.07.14  12:43   13160 
2-3 июля в Гомеле будет закрытие движения транспорта на некоторых улицах
30.06.14  14:12   13862 
В Гомеле сделают массовое переименовании остановок
18.06.14  12:03   12808 
Активных опросов нет